Уладзімір Лазарэвіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 1 сакавіка 2001

Дата затрымання: 3 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы
  • арт. 290-1 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Галаўкова Вера, Макарэвіч Святлана

Месца зняволення: СІЗА-1

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Справы: Данаты

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Лазарэвіч Уладзімір Уладзіміравіч быў асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе паводле ч. 1 і 2 арт. 361-2 КК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 290-1 КК (Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці). 14 і 19 сакавіка 2024 года справу разгледзела суддзя Галаўкова Вера.

19 ліпеня 2024 г. будзе разгледжана апеляцыя на прысуд. Старшыня судовай калегіі Філатаў Максім.

2 жніўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

13 жніўня 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе разгледзелі новую крымінальную справу па ч. 2 арт. 361-3 КК (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу). Справу разглядала суддзя Макарэвіч Святлана. Асуджаны да пазбаўлення волі.

Вядома, што вязня змяшчалі ў карцар. 

У верасні 2024 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў". 

Утрымліваецца ў СІЗА № 1

15 кастрычніка 2024 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Каршуновіч Павел Іванавіч.

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»