Радзівон Качаткоў
Палітвязень
Дата нараджэння: 7 лістапада 1994
Дата затрымання: 6 снежня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Беразюк Сяргей
Пракурор: Буры Генадзь
Месца зняволення: ПК № 2
Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь
Заява аб прызнанні палітвязнем
Радзівон Уладзіміравіч Качаткоў скончыў БНТУ ў Мінску, ва ўніверсітэцкія гады захапляўся баскетболам і стрытболам. Затым некаторы час жыў за мяжой, а пасля вырашыў вярнуцца ў Беларусь. Неўзабаве, 6 снежня 2022 года, яго затрымаў ГУБАЗіК. Каментары, якія залічваюцца яму ў віну, датаваныя 2020 годам. Яго абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці і варжнечы паводле ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.
На пасяджэнні 21 лютага пракурор запрасіў у якасці пакарання Качаткову 2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Брэсцкі абласны суд 23 лютага 2023 года прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады і шэсць месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядаў суддзя Сяргей Беразюк, дзяржабвінаваўца – пракурор Генадзь Буры.
Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся 21 красавіка 2023 г. у Вярхоўным судзе. Месца адбыцця пакарання ўдакладняецца (да гэтага суда Радзівона ўтрымлівалі ў СІЗА-7).
МУС дадала палітзняволенага ў "спіс экстрэмістаў" 28 красавіка 2023 г.
12 траўня 2023 г. КДБ унёс Радзівона ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
Адбывае тэрмін у ПК № 2.
У Брэсце за распальванне сацыяльнай варожасці асудзілі Радзівона Качаткова