Аляксандр Манцэвіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 5 жніўня 1958

Дата затрымання: 15 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 7 лютага 2024

Суддзя: Іршын Аляксандр

Пракурор: Марцінчык Аляксандр

Месца зняволення: ПК № 22

Групы: Журналісты

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Гусці Граас, член дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі НАТА, узначальвае дэлегацыю ў Парламенцкай асамблеі Аргані

Аляксандр Барысавіч Манцэвіч — галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты», вядучага незалежнага СМІ Маладзечна і рэгіёна. Ён неаднаразовы пераможца журналісцкіх конкурсаў і прэмій за высокія стандарты працы.

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў майстрам, інжынерам на Вілейскім заводзе «Зеніт», журналістам у маладзечанскай раённай газеце. З 1995 года — заснавальнік і галоўны рэдактар тыднёвіка «Рэгіянальная газета». Жыве ў Вілейцы.

Следчы камітэт заявіў, што Манцэвічу інкрымінаваны арт. 369-1 КК («дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»). Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, Аляксандр, з'яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнет-рэсурсах свядома лжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады.

У красавіку 2023 г. улады дадалі "Рэгіянальную газету" ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Аляксандр утрымліваецца ў следчай турме № 8. 

27 верасня 2023 г. у судзе Маладзечанскага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Аляксандра. Суддзя Аляксандр Іршын, дзяржабвінавачанне падтрымліваў памочнік пракурора — Аляксандр Марцінчык.

12 кастрычніка 2023 г. суддзя прызначыў наступнае пасяджэнне на 23 кастрычніка. Магчыма, гэта звязана з перафарматаваннем абвінавачання Манцэвічу на іншы склад артыкула 369 Крымінальнага кодэкса.

У ходзе судовага працэсу да матэрыялаў справу былі далучаныя назвы і спасылкі  усіх публікацый, у якіх экспертыза знайшла “экстрэмізм”, а таксама пералічаныя шматлікія тг-каналы і інтэрнэт-рэсурсы, якія публікавалі інфармацыю "Рэгіянальнай газеты".

У сваім апошнім слове Аляксандр Манцэвіч казаў пра сваіх знакамітых продкаў, пра газету, якая сталася часткай ягонага жыцця, пра сваю грамадзянскую пазіцыю:

“Чую галасы продкаў, ніколі не здраджваў Бацькаушчыне. Я люблю мой народ і маю Беларусь. Знаходзячыся за кратамі, я не змог паставіць помнік бацьку на могілках да гадавіны. Я не летуценнік, але упэунены, што некалі з'явіцца вуліца імя “Рэгіанальнай газеты”, якая мацавала аўтарытэт беларускай нацыі, жыла клопатамі чытачоў і пісала праўду… Няма ніякай маёй віны. Шкада, што я, як дзед, не магу навучыць унука новым беларускім словам. А мая дачка не можа патлумачыць унуку, дзе знаходзіцца яго дзядуля. Але яму не будзе сорамна за дзеда. Шкада газэту, яка магла існаваць доўгія гады… Сваёй віны не прызнаю”.

2 лістапада 2023 г. дзяржабвінаваўца запрасіў для журналіста пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на чатыры гады, а таксама вялікі штраф у памеры 400 базавых велічынь.

Суд 3 лістапада 2023 года прызнаў Манцэвіча вінаватым і пастанавіў пакараць яго пазбаўленнем волі тэрмінам на чатыры гады ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама яму прысуджаны штраф у памеры 400 базавых велічынь, што складае 94 000 рублёў.

27 лістапада 2023 г. Аляксандра перавялі ў следчы ізалятар № 6 (Баранавічы). 

Аляксандр Манцэвіч увайшоў у шорт-ліст Прэміі праваабарончай супольнасці за абарону і прасоўванне правоў чалавека ў 2023 годзе ў намінацыі "Журналіст года" і стаў у ёй пераможцам

Ад 7 лютага 2024 адбывае тэрмін у ПК № 22.

«Паглядзіце мне ў вочы». З'явіўся поўны тэкст апошняга слова рэдактара Манцэвіча

Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» і палітвязня Аляксандра Манцэвіча 3 лістапада асудзілі на 4 гады калоніі. Журналіста абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь. https://nashaniva.com/329707

“Сваёй віны не прызнаю”: вынесены прысуд рэдактару “Рэгіянальнай газеты” Аляксандру Манцэвічу

У судзе Маладзечанскага раёна 3 лістапада 2023 года вынесены абсурдны і жорсткі прысуд галоўнаму рэдактару "Рэгіянальнай газеты" і палітвязню Аляксандру Манцэвічу. Журналіста абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса.

У Маладэчна пачынаецца суд над галоўным рэдактарам "Рэгіянальнай газеты"

У судзе Маладзечанскага раёна 27 верасня пачынаецца разгляд крымінальнай справы супраць галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча. Журналіста абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса.

Адрас для лістоў: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»