Іван Янчанка

Палітвязень

Дата нараджэння: 20 красавіка 1987

Дата затрымання: 15 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Хлышчанкоў Аляксей

Справы: Справа Зельцэра

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Івана Аляксандравіча Янчанку абвінавацілі ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 КК.

Вядома толькі, што 4 жніўня 2022 г. суд Гомельскай вобласці прызнаў Івана Янчанку вінаватым у здзяйсненні злачынства паводле ч. 1 арт. 130 КК "Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы". У сукупнасці з пакараннем, прызначаным судом Чэрыкаўскага раёна летась ў траўні (паводле якога артыкулу, праваабаронцам невядома), Янчанку прызначылі зняволенне тэрмінам на 3 гады і 6 месяцаў з адбываннем пакарання ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

17 лістапада 2022 г. КДБ уключыў палітвязня ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарызму".

Цяперашняе месцазнаходжанне ўдакладняецца.

За каментар пра "справу Зельцэра" жыхара Чэрыкава асудзілі да 3,5 гадоў калоніі

4 жніўня Гомельскі абласны суд вынес рашэнне па справе Івана Янчанкі, якога абвінавацілі ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 КК.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»