Павел Кучынскі

Палітвязень

Дата нараджэння: 2 сакавіка 1992

Дата затрымання: 5 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці
  • арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
  • арт. 309 Крымінальнага кодэкса — Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін
  • арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў
  • арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
  • арт. 290-4 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй
  • арт. 290 Крымінальнага кодэкса — Пагроза здзяйсненнем акту тэрарызму

Вынік суда: 19 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Рыбакоў Аляксандр

Групы: Ваенныя

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Паўла Яўгенавіча Кучынскага затрымалі прыкладна напачатку верасня 2022 года. Тады арганізацыя BYPOL пісала, што Кучынскі быў затрыманы ў сувязі з верагодным дачыненнем да справы "інкасатараў":

"Спецслужбы пад катаваннямі прымусілі яго ўдзельнічаць у правакацыі, у рамках якой апошні выйшаў на сувязь з прадстаўнікамі BYPOL і прапанаваў здзейсніць акцыі прамога дзеяння. Усе перамовы і перапіска фіксавалася".

Паўлу выставілі абвінавачванні паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 1 арт. 356 — "Здрада дзяржаве";
  • ч. 2 арт. 295-3 — "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў";
  • ч. 2 арт. 290-5 — "Арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі";
  • ч. 4 арт. 295 — "Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў";
  • ч. 2 арт.  290-4 — "Стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй";
  • ч. 3 арт. 289 — "Акт тэрарызму";
  • ч. 1 арт. 309 — "Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатны для эксплуатацыі стан сродкаў чыгуначнага транспарту".

Працэс над ім распачаўся 4 кастрычніка ў Мінскім абласным судзе. Суддзём па справе быў прызначаны Аляксандр Рыбакоў — былы старшыня суда Лагойскага раёна. Менавіта ён у 2021 годзе вёў першы суд па "справе Ціханоўскага". 

15 снежня Кучынскаму вынеслі прысуд — 19 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

19 сакавіка 2024 г. разглядалася апеляцыйная скарга Паўла. Старшыня судовай камісіі Мікалай Грынцэвіч.

29 сакавіка 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Былога вайскоўца Паўла Кучынскага асудзілі да 19 гадоў зняволення

У Мінскім абласным судзе 15 снежня 2023 года былому вайскоўцу Паўлу Кучынскаму прызначылі 19 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Былога вайскоўца будуць судзіць паводле сямі крымінальных артыкулаў, у тым ліку за "акт тэрарызму"

У Мінскім абласным судзе 4 кастрычніка 2023 года пачнуць разглядаць крымінальную справу супраць былога вайскоўца Паўла Кучынскага.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»