Уладзімір Марозаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 19 чэрвеня 1980
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Майко Ірына
Заява аб прызнанні палітвязнем
Уладзімір Міхайлавіч Марозаў быў асуджаны Мінскім абласным судом па ч. 1 арт. 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 342 (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці фінансаванне такой дзейнасці), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 367 (Паклёп на Лукашэнку), ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 і 2 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкаму фармаванню), ч. 3 арт. 361 (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцыям) Крымінальнага кодэкса.
З 8 па 15 лістапада 2023 года справу разгледзела суддзя Майко Ірына. Асуджаны да пазбаўлення волі.
26 студзеня 2024 года разгледзелі апеляцыю на прысуд. Старшыня камісіі - Святлана Бандарэнка.
2 лютага 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.