Артур Хлус

Палітвязень

Дата нараджэння: 1 чэрвеня 1998

Дата затрымання: 22 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Кедаль Дзмітрый, Ланцэвіч Маргарыта

Месца зняволення: ПК № 1

Групы: Лекары, Студэнты

Справы: Пратэсты Гродна

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Артур Хлус

Артур Генадзьевіч Хлус  фельчар гродзенскай брыгады хуткай дапамогі, студэнт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэту. Быў затрыманы напрыканцы кастрычніка 2022 года за рэгістрацыю ў плане "Перамога" і за ўдзел у пратэстах. 

Вядома, што Артура змясцілі ў СІЗА.

Разгляд справы палітзняволенага пачаўся 27 лютага 2023 г. у судзе Ленінскага раёна Гродна, але па невядомай пакуль прычыне суд прыпынілі да траўня. Артура абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).

19 траўня 2023 г. КДБ дадаў палітзняволенага ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Справу першапачаткова разглядаў суддзя Дзмітрый Кедаль, затым, пасля працяглага перапынку была прызначаная іншы суддзя – Маргарыта Ланцэвіч.

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 22 чэрвеня 2023 г. вынесены прысуд па крымінальнай справе 24-гадовага медыка Артура Хлуса, абвінавачанага ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК). Суд прызнаў Артура Хлуса вінаватым і пакараў пазбаўленнем волі тэрмінам на пяць гадоў у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

З турмы № 1 Артура перавялі ў ПК № 1

Медыка Артура Хлуса асудзілі да пяці гадоў калоніі за ўдзел у масавых беспарадках

Яго затрымалі 22 кастрычніка 2022 за рэгістрацыю ў плане "Перамога" і за ўдзел у пратэстах і да суда змясцілі ў СІЗА гарадзенскай турмы №1.

Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»