Павел Аўчароў

Палітвязень

Дата нараджэння: 6 сакавіка 1996

Дата затрымання: 8 кастрычніка 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак
  • арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы

Вынік суда: 6 гадоў і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму

Суддзя: Бандарэнка Святлана, Тараканаў Аляксандр

Пракурор: Бізюк Раман

Месца зняволення: ПК № 9

Справы: Пратэсты Мінск

Павел Алегавіч Аўчароў — фігурант крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту 23 верасня 2020 года, калі ў Мінску прайшла інаугурацыя Аляксандра Лукашэнкі. Супраць Аўчарова, а таксама ягонага сябра Эміля Гусэйнава была распачатая справа па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 2 арт. 293 (Удзел у масавых беспарадках), ч. 1 арт. 342 (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 363 (Супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў).

Аўчарова і Гусэйнава прызналі вінаватымі ў тым, што 23 верасня з 21.00 да 23.00 яны заклікалі да ўдзелу ў масавых беспарадках, якія загадзя былі спланаваныя пад выглядам масавых мерапрыемстваў, блакавалі камунікацыі. Гэта пацягнула парушэнне работы КТУП "Мінсктранс". Таксама — "абмяжоўвалі права добрапрыстойных грамадзян на спакойны адпачынак і свабоднае перамяшчэнне", аказалі супраціў супрацоўнікам МУС.

Абодва мужчыны віну не прызналі.

20 траўня 2021 г. Павел Аўчароў і Эміль Гусэйнаў атрымалі па 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Вядома, што з 12 сакавіка 2022 па 22 сакавіка 2022 Павел правёў 10 сутак у ШІЗА, пасля яго адразу змясцілі на месяц у ПКТ, і потым дадалі яшчэ 4 месяцы.

У судзе Шклоўскага раёна 6 ліпеня 2022 г. пачаўся разгляд справы Паўла паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. Справу разглядаў суддзя Аляксандр ТараканаўВядома, што ў выніку Паўлу прысудзілі 1 год і 6 месяцаў калоніі, а таксама змянілі яму рэжым утрымання на строгі.

У канцы ліпеня 2022 г. Паўла перавялі з ПК № 17 у магілёўскую Турму № 4, пасля ў глыбоцкую калонію № 13, а ў лістападзе — у ПК № 9 у Горках.

Палітвязню Паўлу Аўчарову, асуджанаму да пяці гадоў калоніі, дадалі яшчэ паўтара года зняволення

Летам 2021 года Паўла накіравалі ў папраўчую калонію № 17 у Шклове. Там супраць яго распачалі крымінальную справу па арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы)

Мінск: па пяць гадоў пазбаўлення волі — паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу

У судзе Маскоўскага раёну Мінска вынесеныя прысуды Паўлу Аўчарову і Эмілю Гусэйнаву. Іх прызналі вінаватымі паводле ч. 2 арт. 293, ч.1 арт. 342, ч.1 арт. 363 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму кожнага.

Адрас для лістоў: ПК № 9. 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»