Аляксандр Троцкі

Палітвязень

Дата нараджэння: 5 жніўня 1975

Дата затрымання: 12 жніўня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 362 Крымінальнага кодэкса — Замах на забойства супрацоўніка органаў ўнутраных справаў

Вынік суда: 10 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Хрыпач Сяргей

Пракурор: Цюменцаў Антон

Месца зняволення: ПК № 17

Справы: Пратэсты Мінск

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Касем Тахер Салех, дэпутат нямецкага Бундэстагу ад Альянсу 90/Зялёныя

Аляксандр Троцкі. Фота прадастаўлена "Вясне" жонкай Аляксандра

Мінчука Аляксандра Фёдаравіча Троцкага абвінавацілі ў замаху на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў (арт. 14 арт. 362 Крымінальнага кодэкса). Паводле абвінавачвання, ён наехаў 12 жніўня 2020 г. на сваёй машыне на нагу супрацоўніка ДАІ. У той вечар каля Стэлы машыну Аляксандра спынілі ўзброеныя людзі, калі ён адмовіўся выходзіць да іх з машыны, то выбілі шыбы, дасталі яго з салона і моцна збілі.

З чэрапна-мазгавой траўмай пад канвоем і ў кайданках ён правёў у шпіталі тры тыдні. Затым Аляксандра Троцкага перавялі ў СІЗА-1 па крымінальнай справе за гвалт у дачыненні да міліцыянта (арт. 364 КК). Але перад перадачай справы ў пракуратуру следчыя перакваліфікавалі абвінавачанне на больш жорсткае — замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў (арт. 14 арт. 362 Крымінальнага кодэкса). Акрамя гэтага, 22 студзеня 2021 г. суд Цэнтральнага раёна асудзіў Аляксандра на 15 сутак за непадпарадкаванне супрацоўніку АМАПу 12 жніўня 2020 г.

За наезд на нагу супрацоўніка ДАІ мінчука будуць судзіць за замах на забойства

45-гадовага мінчука Аляксандра Троцкага абвінавачваюць у замаху на забойства супрацоўніка органаў ўнутраных справаў. Паводле абвінавачвання, ён наехаў 12 жніўня на сваёй машыне на нагу супрацоўніка ДАІ. У той вечар каля Стэлы машыну Аляксандра спынілі ўзброеныя людзі, калі ён адмовіўся выходзіць да іх з машыны, то выбілі шыбы, дасталі яго з салона і моцна збілі. З чэрапна-мазгавой траўмай пад канвоем і ў кайданках ён правёў у шпіталі тры тыдні. Затым Аляксандра Троцкага перавялі ў СІЗА-1 па крымінальнай справе за гвалт у дачыненні да міліцыянта (арт. 364 КК).

Крымінальную справу супраць Троцкага разглядаў Мінскі гарадскі суд. Паводле абвінавачвання, ён правёз 12 жніўня 2020 г. на капоце сваёй машыне супрацоўніка ДАІ Юрава, у выніку чаго той атрымаў цялесныя пашкоджанні, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя. Па словах Троцкага, яго машыну беспрычынна спынілі людзі ў цёмным і балаклавах, а калі той, баючыся за сваё жыццё, адмовіўся выйсці з машыны, супрацоўнік ДАІ "дастаў баявую зброю і накіраваў у яго бок, прыцэліўся прама ў галаву".

5 сакавіка 2021 года суддзя Сяргей Хрыпач прызнаў Аляксандра вінаватым па арт. 14 арт. 362 Крымінальнага кодэкса, вырашыў, што ў Троцкага сапраўды быў намер на забойства супрацоўніка ДАІ і пакараў яго 10 гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Храналогія судовых працэсаў над Троцкім:

"Супрацоўнік ДАІ дастаў баявую зброю і накіраваў у мой бок". Мінчука судзяць за замах на забойства супрацоўніка

Мінскі гарадскі суд 24 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы за замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў (арт. 14 арт. 362 Крымінальнага кодэкса) супраць 45-гадовага дырэктара адной з мінскіх фірмаў Аляксандра Троцкага.

Без відэадоказаў і па намаляваных схемах АМАПаўцаў. Як судзяць за наезд на ДАІшніка мінчука, якому пагражае да 25 гадоў калоніі

Паводле абвінавачвання, ён правёз 12 жніўня на капоце сваёй машыне супрацоўніка ДАІ Юрава, у выніку чаго той атрымаў цялесныя пашкоджанні, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя.

За наезд на даішніка пракурор просіць пакараць Аляксандра Троцкага 11 гадамі калоніі

Мінскі гарадскі суд працягвае разгляд крымінальнай справы за замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў (арт. 14 арт. 362 Крымінальнага кодэкса) супраць 45-гадовага бізнэсмена Аляксандра Троцкага.

10 гадоў калоніі. Вынесены прысуд Аляксандру Троцкаму за наезд на супрацоўніка ДАІ

.Суддзя Сяргей Хрыпач прызнаў Аляксандра вінаватым па арт. 14 арт. 362 Крымінальнага кодэкса, вырашыў, што ў Троцкага сапраўды быў намер на забойства супрацоўніка ДАІ і пакараў яго 10 гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»