Уладзіслаў Плюшчаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 14 сакавіка 1973

Дата затрымання: 12 красавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
  • арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 1 сакавіка 2023

Суддзя: Бушава Алена, Млечка Андрэй

Месца зняволення: ПК № 1

Групы: Дзеячы культуры

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Сэдрык Вэрмут, дэпутат Нацыянальнай рады Швейцарыі і сустаршыня Швейцарскай сацыял-дэмакратычнай партыі

Уладзіслаў Плюшчаў

Уладзіслаў Яўгенавіч Плюшчаў — знакаміты беларускі музыка. Граў у гуртах "Крамбамбуля", ZET, Pomidor/off и Hasta la Fillsta.

Яго абвінавацілі паводле адразу двух крымінальных артыкулаў: за паклёп (арт. 188 КК) і абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).

Згодна са звесткамі "Беларускай Рады культуры", 2 жніўня 2022 г. суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў Уладзіслава Плюшчава вінаватым у здзяйсненні злачынстваў паводле арт. 188 КК "Паклёп" і арт. 369 КК "Абраза прадстаўніка ўлады", прысудзіўшы яму два гады папраўчай калоніі з адбываннем пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама суддзя Алена Бушава прызначыла музыку штраф у памеры 6 400 рублёў і прыняла рашэнне аб канфіскацыі ягонага асабістага аўтамабіля.

28 кастрычніка 2022 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі палітвязня на прысуд.

10 лістапада 2022 г. распачаўся яшчэ адзін суд над Уладзіславам Плюшчавым. Гэтым разам музыку абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады); арт. 188 (Паклёп); ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных). Дзяржабвінаваўца запрасіла для палітвязня тры гады зняволення і 300 базавых велічыняў штрафу з улікам папярэдняга прысуда — менавіта столькі 24 лістапада 2022 г. і прызначыў суддзя Андрэй Млечка. 

Уладзіслаў адбывае пакаранне ў наваполацкай ПК № 1.

Гітарысту "Крамбамбулі" і Pomidor/off Уладзіславу Плюшчаву прысудзілі 3 гады калоніі

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 24 лістапада агучылі прысуд гітарысту "Крамбамбулі" і Pomidor/off Уладзіславу Плюшчаву.

Пачаўся суд над музыкам Уладзіславам Плюшчавым, якога тры месяцы таму асудзілі да двух гадоў калоніі

Гэтым разам музыку вінавацяць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады); арт. 188 (Паклёп); ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных). Справу разглядае суддзя Андрэй Млечка.

Гітарысту "Крамбамбулі" і Pomidor/off Уладзіславу Плюшчаву прысудзілі 2 гады калоніі

4 жніўня суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес рашэнне па справе Уладзіслава Плюшчава, якога абвінавачваюць паводле адразу двух крымінальных артыкулаў: за паклёп (арт. 188 КК) і абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).

Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»