Надзея Лапцёнак

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 24 жніўня 1972

Дата затрымання: 11 траўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі

Вынік суда: 6 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Кацэр Сяргей

Месца зняволення: ПК № 4

Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Надзея Лапцёнак

Надзея Анатольеўна Лапцёнак была асуджана ў Мінскім гарадскім судзе па ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), ч. 3 арт. 361-1 (удзел у экстэмісцкім фармаванні), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 391 (абраза суддзі) Крымінальнага кодэкса.

Справу з 11 па 26 снежня 2023 года разгледзеў суддзя Сяргей Кацэр. Жанчыне прысудзілі 6 гадоў пазбаўлення волі і штраф у памеры 200 базавых велічынь.

Згодна з прысудам, Надзея "з 10 ліпеня 2021 года ўвайшла і па 4 студзеня 2023 года знаходзілася ў складзе экстрэмісцкіх фармаванняў "Рэальная Беларусь" і "Мая Краіна Беларусь". Для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці яна размясціла ў падкантрольных названым фармаванням чатах не менш за 3 033 паведамленні і каментарыі, з якіх 199 утрымлівалі абразы кіраўніка дзяржавы, суддзі, прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў, а таксама заклікі, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці і варожасці, прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы".

Вядома, што Надзея мае двух дарослых дачок і непоўнагадовага сына з інваліднасцю. 

На 1 сакавіка 2024 г. прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Надзеі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай камісіі Руслан Царук.

29 сакавіка 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".

Унесена КДБ у "спіс тэрарыстаў". 

Пераведзена з СІЗА № 1 у ПК № 4

Шматдзетнай маці далі 6 гадоў калоніі па 6 артыкулах. Сын-падлетак з інваліднасцю чакае яе на волі

Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»