Мікіта Дрозд

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 26 ліпеня 1997

Дата затрымання: 28 снежня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Дата вызвалення: 25 траўня 2023

Суддзя: Мурашка Кацярына

Справы: Пратэсты Мінск

Мужу палітзняволенай Ганны Лівянт Мікіту Яўгенавічу Дразду інкрымінаваны арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

19 траўня 2023 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска пачаўся судовы працэс па справе педагога-рэпетытара Яўгена Лівянта. Па крымінальнай справе разам з Лівянтам праходзяць яшчэ шэсць чалавек, у тым ліку яго жонка Юлія, старэйшая дачка Ганна, зяць Мікіта Дрозд і суўладальнік цэнтру Аляксей Іваноў.

25 траўня 2023 г. суддзя Кацярына Мурашка асудзіла Мікіту на тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Палітвязень быў вызвалены з-пад варты ў зале суда і выйшаў на волю з СІЗА-1.

25 жніўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Вынесеныя прысуды рэпетытару Яўгену Лівянту, ягонай сям'і і калегу

Яўгену Лівянту, старэйшай дачцэ Ганне і зяцю Мікіце Дразду прысудзілі па 3 гады "хатняй хіміі". Жонку Яўгена Юлію Лівянт, ягоную малодшую дачку-студэнтку Галіну Лівянт і суўладальніка цэнтру "100 балаў" Аляксея Іванова асудзілі да 2,5 гадоў "хатняй хіміі" кожнага, а Аляксандру Энсайн (Вільчыцкую) — на 1,5 года "хатняй хіміі".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»