Аляксей Іваноў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 13 лістапада 1978
Дата затрымання: 3 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Дата вызвалення: 25 траўня 2023
Суддзя: Мурашка Кацярына
Групы: Бізнесмены
Справы: Пратэсты Мінск
Аляксей Аляксеевіч Іваноў — затрыманы саўладальнік адукацыйнага цэнтру «100 балаў». На «пакаяльным відэа» яго прымушаюць назваць свой агульны даход за год, а таксама «прызнацца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Раней з усёй сям'ёй быў затрыманы Яўген Лівянт — кіраўнік адукацыйнага цэнтру «100 балаў».
19 траўня 2023 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска пачаўся судовы працэс па справе педагога-рэпетытара Яўгена Лівянта. Па крымінальнай справе разам з Лівянтам праходзяць яшчэ шэсць чалавек, у тым ліку яго жонка Юлія, старэйшая дачка Ганна, зяць Мікіта Дрозд і суўладальнік цэнтру Аляксей Іваноў.
25 траўня 2023 г. суддзя Кацярына Мурашка асудзіла Аляксея на два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
Палітвязень быў вызвалены з-пад варты ў зале суда і выйшаў на волю з СІЗА-1.
25 жніўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Вынесеныя прысуды рэпетытару Яўгену Лівянту, ягонай сям'і і калегу