Яўген Лівянт
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 30 ліпеня 1966
Дата затрымання: 27 снежня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Дата вызвалення: 25 траўня 2023
Суддзя: Мурашка Кацярына
Групы: Бізнесмены, Выкладчыкі
Справы: Пратэсты Мінск
Яўген Барысавіч Лівянт — вядомы беларускі педагог, рэпетытар па фізіцы і матэматыцы, кіраўнік рэпетытарскага цэнтра "100 балаў". Відэа з ім з'явілася на адным з праўладных каналаў. Сілавікі абвінавачваюць яго ў пратэстах-2020, перакрыцці дарог і нават спробе дзяржперавароту, бо Лівянт уваходзіў у склад Каардынацыйнай рады.
Разам з ім была затрыманая ягоная жонка Юлія. Іх дачку Ганну затрымалі на судзе над бацькамі ў снежні 2022 года, калі яна разам з мужам вярнулася з Польшчы. У "пакаяльным відэа" дзяўчына кажа, што ў 2020 годзе ўдзельнічала ў "несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах".
19 траўня 2023 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска пачаўся судовы працэс па справе педагога-рэпетытара Яўгена Лівянта. Па крымінальнай справе разам з Лівянтам праходзяць яшчэ шэсць чалавек, у тым ліку яго жонка Юлія, старэйшая дачка Ганна, зяць Мікіта Дрозд і суўладальнік цэнтру Аляксей Іваноў.
Палітзняволены цалкам прызнаў сваю віну.
25 траўня 2023 г. суддзя Кацярына Мурашка асудзіла Яўгена на тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
Палітвязень быў вызвалены з-пад варты ў зале суда і выйшаў на волю з СІЗА-1.
25 жніўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Вынесеныя прысуды рэпетытару Яўгену Лівянту, ягонай сям'і і калегу