Юлія Лівянт
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 10 снежня 1969
Дата затрымання: 27 снежня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Дата вызвалення: 25 траўня 2023
Суддзя: Мурашка Кацярына
Справы: Пратэсты Мінск
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Юлія Раманаўна Лівянт — жонка вядомага беларускага педагога, рэпетытара па фізіцы і матэматыцы, кіраўніка рэпетытарскага цэнтра "100 балаў" Яўгена Лівянта. Яе затрымалі разам з мужам. Іх дачку Ганну затрымалі на судзе над бацькамі ў снежні 2022 года, калі яна разам з мужам вярнулася з Польшчы.
Былая арыштантка Акрэсціна распавядала пра палітзняволеную: "У Юлі цукровы дыябет і ёй жыццёва важна прымаць таблеткі... А Юлі было складана праз хваробу, таму што ёй нельга бульбу, хлеб, цукар. Суп нельга было, бо там бульба, і заставалася толькі есці кашы".
19 траўня 2023 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска пачаўся судовы працэс па справе педагога-рэпетытара Яўгена Лівянта. Па крымінальнай справе разам з Лівянтам праходзяць яшчэ шэсць чалавек, у тым ліку яго жонка Юлія, старэйшая дачка Ганна, зяць Мікіта Дрозд і суўладальнік цэнтру Аляксей Іваноў.
25 траўня 2023 г. суддзя Кацярына Мурашка асудзіла Юлію на 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
Палітзняволеная была вызвалена з-пад варты ў зале суда і выйшла на волю з СІЗА-1.
25 жніўня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Вынесеныя прысуды рэпетытару Яўгену Лівянту, ягонай сям'і і калегу