Міхаіл Дзёмін

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
  • арт. 309 Крымінальнага кодэкса — Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін
  • арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму

Вынік суда: 15 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Зянькевіч Валянціна

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Завочныя суды

Справы: Дыверсія ў Мачулішчах

Міхаілу Міхайлавічу Дзёміну 3 кастрычніка 2024 году прызначылі канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 15 гадоў са штрафам у памеры 1 000 базавых велічыняў (40 000 рублёў), з адбываннем пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Раніцай 26 лютага 2023 года на аэрадроме Мачулішчы здарыліся выбухі каля каштоўнага расійскага самалёта дальняй разведкі ДРЛВ А-50, ён быў падарваны ў двух месцах. Ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне. Паведамлялася, што цяпер самалёт знаходзіцца на рамонце на 325-м авіяцыйным рамонтным заводзе, які ўваходзіць у склад Таганрогскага авіяцыйнага навукова-тэхнічнага комплексу імя Берыева ў Расіі.

Нагадаем, галоўны фігурант справы і, як сцвярджалі афіцыйныя органы і прапагандысты, выканаўца дыверсіі - Мікалай Уладзіміравіч Швец, быў вызвалены ў чэрвені па абмене з Украінай. Але яго ўсё роўна судзілі.

Таксама па справе праходзяць Максім Лапацін, Андрэй СцяпуркаАлег Сычоў і ягоная жонка Анастасія ПількоДзяніс Сакалоў. Згодна з прапагандыскага фільмам АНТ, усе яны былі памагатымі па справе, але яны дакладна не ведалі, хто такі Швец і ў чым менавіта яму трэба дапамога. Так, Максім Лапацін падвёз Швеца са Століна на Лагойскую трасу, Андрэй Сцяпурка дапамог знайсці яму кватэру пад Мінскам, Алег Сычоў і Наста Пілько здалі яму тую самую кватэру. А Дзяніс Сакалоў, які выявіўся прыяцелем сына Ірыны Абельскай і меркаваным даносчыкам, як піша "Наша Ніва", быццам дапамог даставіць дрон і знайсці працу для Мікалая Швеца.

Завочна судзілі Мікалая Уладзіміравіча ШвецаАляксандра Аляксандравіча Азарава, Алу Мікалаеўну Яцуту, Віталя Канстанцінавіча Якуціка, Яўгенію Леанардаўну Тачыцкую, Міхаіла Міхайлавіча Дзёміна і Сяргея Аляксандравіча Лапарова.

У вымушанай эміграцыі. 

Да 25 гадоў калоніі: па "справе Мачулішчаў" агучылі прысуд 12 фігурантам

У Мінскім гарадскім судзе з 19 жніўня 2024 году ў закрытым рэжыме праходзіў працэс па гучнай справе дыверсіі ў Мачулішчах. Дванаццаці чалавекам — большасці завочна — ставілася ў віну адразу 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку "акт тэрарызму" (ч. 3 арт. 289 КК) і "здрада дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК).

"Прычэпліваюць шэраг ярлыкоў". Што не так з сюжэтамі на дзяржТБ пра інцыдэнт у Мачулішчах?

26 лютага 2023 году на вайсковым аэрадроме Мачулішчы ў Мінскім раёне быў пашкоджаны расійскі самалёт дальняга радыёлакацыйнага выяўлення А-50, які выкарыстоўваецца для карэкціроўкі авіяўдараў узброенымі сіламі Расіі па Украіне.

"Украінскі дыверсант", айцішнік, супрацоўнік аблвыканкама: на дзяржТВ распавялі пра гучныя затрыманні

Пасля дыверсіі ў Мачулішчах 26 лютага 2023 году па Беларусі пракацілася хваля затрыманняў, якую сілавікі называюць "зачысткай".

Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці затрымання меркаванага «ўкраінскага тэрарыста»

Праўладныя каналы апублікавалі кадры з затрыманнем меркаванага «ўкраінскага тэрарыста», які нібыта датычны да дыверсіі ў Мачулішчах

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»