Мікалай Швец
Дата нараджэння: 5 красавіка 1993
Дата затрымання: 23 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
- арт. 309 Крымінальнага кодэкса — Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін
- арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
- арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса — Агентурная дзейнасць
- арт. 290-3 Крымінальнага кодэкса — Падрыхтоўка да праходжанне навучання ці іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў тэрарыстычнай дзейнасці
Вынік суда: 25 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата вызвалення: 28 чэрвеня 2024
Суддзя: Зянькевіч Валянціна
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Завочныя суды, Замежныя грамадзяне
Справы: Дыверсія ў Мачулішчах
Мікалай Уладзіміравіч Швец 4 кастрычніка 2024 году быў завочна асуджаны да 25 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 1 000 базавых велічыняў (40 000 рублёй). З 23 сакавіка 2023 года Мікалай ўтрымліваўся ў СІЗА КДБ.
Раніцай 26 лютага 2023 года на аэрадроме Мачулішчы здарыліся выбухі каля каштоўнага расійскага самалёта дальняй разведкі ДРЛВ А-50, ён быў падарваны ў двух месцах. Ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне. Паведамлялася, што цяпер самалёт знаходзіцца на рамонце на 325-м авіяцыйным рамонтным заводзе, які ўваходзіць у склад Таганрогскага авіяцыйнага навукова-тэхнічнага комплексу імя Берыева ў Расіі.
Галоўны фігурант справы і, як сцвярджалі афіцыйныя органы і прапагандысты, выканаўца дыверсіі - Мікалай Уладзіміравіч Швец, быў вызвалены ў чэрвені 2024 году па абмене з Украінай. У спісе МУС Мікалай пазначаны як грамадзянін РФ, бо жыў у Крыму.
Таксама па справе праходзяць Максім Лапацін, Андрэй Сцяпурка, Алег Сычоў і ягоная жонка Анастасія Пілько, Дзяніс Сакалоў. Згодна з прапагандыскага фільмам АНТ, усе яны былі памагатымі па справе, але яны дакладна не ведалі, хто такі Швец і ў чым менавіта яму трэба дапамога. Так, Максім Лапацін падвёз Швеца са Століна на Лагойскую трасу, Андрэй Сцяпурка дапамог знайсці яму кватэру пад Мінскам, Алег Сычоў і Наста Пілько здалі яму тую самую кватэру. А Дзяніс Сакалоў, які выявіўся прыяцелем сына Ірыны Абельскай і меркаваным даносчыкам, як піша "Наша Ніва", быццам дапамог даставіць дрон і знайсці працу для Мікалая Швеца.
Завочна судзілі Мікалая Уладзіміравіча Швеца, Аляксандра Аляксандравіча Азарава, Алу Мікалаеўну Яцуту, Віталя Канстанцінавіча Якуціка, Яўгенію Леанардаўну Тачыцкую, Міхаіла Міхайлавіча Дзёміна і Сяргея Аляксандравіча Лапарова.
27 снежня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Уладзімір Давыдаў.
7 лютага 2025 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
20 лютага 2025 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў".
![]()
Пяцёх палітзняволеных грамадзян Украіны вызвалілі па абмене. Распавядаем, што вядома пра іх
![]()
Да 25 гадоў калоніі: па "справе Мачулішчаў" агучылі прысуд 12 фігурантам
![]()
"Прычэпліваюць шэраг ярлыкоў". Што не так з сюжэтамі на дзяржТБ пра інцыдэнт у Мачулішчах?
![]()
"Украінскі дыверсант", айцішнік, супрацоўнік аблвыканкама: на дзяржТВ распавялі пра гучныя затрыманні
![]()
Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці затрымання меркаванага «ўкраінскага тэрарыста»