Мікалай Дзядок
блогер, актывіст анархічнага руху
Дата нараджэння: 23 жніўня 1988
Дата затрымання: 11 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: Следчая турма №8

Мікалай Аляксандравіч Дзядок – блогер, які піша і здымае відэа на грамадска-палітычныя тэмы, журналіст, актывіст анархічнага руху.
Быў затрыманы позна ўвечары 11 лістапада супрацоўнікамі ГУБАЗіК і МУС у загарадным доме ў пасёлку Сасновы. Пры затрыманні ён быў моцна збіты, у вочы яму распылілі пярцовы газ. Гвалтам прымусілі зняцца ў на камеру для роліку МУС.
Пасля затрымання адвезлі ў Мінск ў ГУБАЗіК. Там ён чатыры гадзіны праляжаў тварам у падлогу. Яго катавалі – збівалі дубінкай, білі электрашокерам па пятках, пагражалі згвалтаваннем. У Дзядка патрабавалі назваць паролі і адміністратараў тэлеграм-каналаў. Затым яго адвезлі ў ізалятар на вул. Акрэсціна, пазней перавялі ў СІЗА на вул. Валадарскага.
![]()
«Угрожали изнасиловать, сказали, что завезут в гестапо или в лес». Рассказ Николая Дедка, переданный на волю
![]()
Бацька Мікалая Дзядка падаў заяву ў Следчы камітэт па факце збіцця і катаванняў над сынам
Мікалаю Дзядку прад'яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК РБ – арганізацыя або ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
![]()
У Мікалая Дзядка і Сцяпана Латыпава з’явіліся “хросныя” ў Швейцарыі і Вялікабрытаніі
Ён утрымліваецца ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага.
Раней Мікалай Дзядок ужо быў палітычным зняволеным. 3 верасня 2010 года ён быў затрыманы ў справе аб «нападзе на амбасаду Расейскай Фэдэрацыі». Быў абвінавачаны таксама ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі каля Генеральнага штабу Узброеных сіл Беларусі. 27 траўня 2011 году яго асудзілі на 4,5 года пазбаўлення волі. Адбываў пакаранне ў магілёўскай турме № 4, шклоўскай і бабруйскай калоніях. У лістападзе 2014 году, за 3 месяцы да сканчэньня тэрміну, на яго завялі новую крымінальную справу за «парушэньне рэжыму адбыцця пакарання». 26 лютага 2015 году суд працягнуў зняволенне на 1 год і 3 дні. Перавялі ў папраўчую калёнію № 9 у Горках. Вызвалены праз памілаваньне.