Канстанцін Рудніцкі
былы студэнт
Дата нараджэння: 11 студзеня 1999
Дата затрымання: 2 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
Суддзя: Брэган Яўген
Пракурор: Багатка Вадзім
Месца зняволення: СІЗА-7

Канстанцін Анатольевіч Рудніцкі — былы студэнт БрДТУ: адлічаны з ВНУ падчас знаходжання пад вартай. Ён быў затрыманы 2 снежня 2021 года за тое, што стварыў адну кнопку для сайту "Чорная мапа Беларусі". Яму было прад'яўлена абвінавачванне ажно па 5 артыкулах Крымінальнага кодэксу:
- ч. 6 арт. 16 арт. 365 — Саўдзел ва ўмяшанні ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў;
- ч. 6 арт. 16 арт. 364 — Саўдзел у гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў;
- ч. 1 арт. 366 — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак;
- ч. 3 арт. 203-1 — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных;
- арт. 369 — Абраза прадстаўніка ўлады.
13 траўня 2022 г. у Маскоўскім судзе Брэста распачаўся разгляд справы Канстанціна. Падчас судовага разгляду артыкулы, якія ставіліся яму ў віну, былі змененыя: з ранейшых застаўся ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных) і быў дададзены ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці ці варажнечы). Далейшы разгляд справы працягнецца 28 чэрвеня 2022 г. у Брэсцкім абласным судзе.
![]()
Рудніцкага будуць судзіць нанова. Яму змянілі артыкулы