Андрэй Чапюк
Валанцёр праваабарончага цэнтру «Вясна»
Дата нараджэння: 17 траўня
Дата затрымання: 2 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Удзел у масавых беспарадках
ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэксу - Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме
Месца зняволення: СІЗА-1

Андрэй Чапюк – валанцёр Праваабарончага цэнтру "Вясна". Быў затрыманы 2 кастрычніка ў Мінску супрацоўнікамі ГУБАЗіК.
Уся дзейнасць Андрэя Чапюка насіла выключна мірны, праваабарончы характар і была накіраваная на дапамогу людзям, якія пакутуюць за свае палітычныя погляды і перакананні, за абарону сваіх правоў.
9 кастрычніка Андрэю было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – "Удзел у масавых беспарадках". 28 студзеня стала вядома, што супраць яго, а таксама супраць палітвязняў Акіхіра Гаеўскага-Ханады, Аляксандра Францкевіча і яшчэ некалькіх чалавек узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 285 Крыминальнага кодэксу - "Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме".
Утрымліваўся ў СІЗА-1 г. Мінска, 22 снежня стала вядома, што яго перавялі ў СІЗА Жодзіна. У лютым 2021 года пераведзены назад у СІЗА-1.