Іван Мікша
Палітвязень
Дата нараджэння: 20 снежня 2000
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: прымусовае лячэнне
Від пакарання: прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Іван Іванавіч Мікша, паводле следства, увечары 26 сакавіка 2021 года вырашыў прадэманстраваць сваё абразлівае і блюзнерскае стаўленне да Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – ён сарваў яго з фасадаў будынкаў ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» і ўстановы «Рэдакцыя газеты «Іўеўскі край». Прысуд: прымусовае лячэнне з ізаляцыяй у псіхіятрычным стацыянары.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.