Кірыл Вевель

Палітвязень

Дата нараджэння: 23 студзеня 1984

Дата затрымання: 17 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Чарапанава Святлана

Месца зняволення: СІЗА-1

Кірыл Уладзіміравіч Вевель быў затрыманы ў студзені 2024 года. Спачатку яго арыштавалі на некалькі сутак за "дробнае хуліганства", але затым не выпусцілі і распачалі крымінальную справу.

Па інфармацыі dissident.by, Кірыл працаваў на розных заводах і прадпрыемствах, якія займаюцца продажам прамысловага абсталявання. Таксама ў 2015 годзе ён заснаваў невялікую кампанію «Грыфком-вектар», якая прадавала камплектуючыя для канвеераў. Кірыл піша музыку і сцэнары для фільмаў. Ён таксама лічыцца ў рэестры нацыянальных праваўладальнікаў.

Рашэнне суда 26 верасня 2024 г.: 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Прысуд агучыла ў Мінскім гарадскім судзе Святлана Чарапанава.

22 лістапада 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Уладзімір Давыдаў.

13 снежня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Утрымліваўся ў СІЗА № 1. Актуальны адрас невядомы. 

У Мінскім гарадскім судзе 14 лютага пачаўся новы суд над палітвязнем. Вевелю інкрымінуецца ўдзел у "экстрэмісцкім фармаванні" (ч. 3 арт. 361-1 КК), а таксама "распальванне варожасці" (ч. 1 арт. 130 КК). Суддзя — Жанна Брысіна. 17 лютага разгляд працягнуўся. 

Утрымліваецца ў СІЗА № 1.

Адрас утрымання: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»