Андрэй Дзенісенка
Палітвязень
Дата нараджэння: 6 снежня 1975
Дата затрымання: 21 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Фалькоўская Таццяна
Месца зняволення: ПК № 2
Заява аб прызнанні палітвязнем
Андрэй Уладзіміравіч Дзенісенка — мэнэджар па продажах, быў затрыманы 21 кастрычніка 2021 года. Андрэй мае дваіх дзяцей.
Мужчыну асудзілі да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за паведамленні ў чатах "Лябяжы 97" і "Цэнтральны 97" паводле арт. 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці) і ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да санкцый).
У жніўні 2022 г. стала вядома аб пераводзе Андрэя з СІЗА-1 у магілёўскую турму № 4, пасля — у гомельскі СІЗА-3. У кастрычніку 2022 г. палітвязень быў этапаваны ў бабруйскую калонію № 2.
КДБ уключыў Андрэя ў спіс "асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.