Міхаіл Тарасевіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 7 траўня 1976

Дата затрымання: 10 траўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі

Вынік суда: 6 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 2 красавіка 2023

Суддзя: Шабуня Вікторыя

Месца зняволення: ПК № 1

Справы: Пратэсты Мінск

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Міхаіл Тарасевіч

Міхаіла Анатольевіча Тарасевіча затрымалі 10 траўня 2022 года, да суда ён утрымліваўся ў СІЗА-1 Мінска. Быў абвінавачаны па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • арт. 391 — абраза суддзі або народнага засядацеля;
  • арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
  • ч. 1 арт. 368 — абраза Лукашэнкі;
  • ч. 1 арт. 366 — гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі;
  • арт. 364 — гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў;
  • ч. 2 арт. 366 — гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, здзейсненыя паўторна.

Судовы працэс пачаўся 22 лістапада і завяршыўся 28 лістапада 2022 года абвінаваўчым прысудам: па сукупнасці абвінавачанняў суддзя Цэнтральнага раёна горада Мінска Вікторыя Шабуня канчаткова прызначыла Тарасевічу пазбаўленне волі тэрмінам на шэсць гадоў у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама ён павінен выплаціць кампенсацыі маральнай шкоды пацярпелым і ўрон, нанесены спыненнем грамадскага транспарту ў памеры 49 тысяч рублёў, што складае амаль 20 тысяч долараў.

Палітзняволены адбывае пакаранне ў наваполацкай ПК № 1.

29 траўня 2024 г. пачнецца чарговы суд над Міхаілам. Яго абвінавачваюць яшчэ па трох артыкулах — распальванне варожасці (ч. 1 арт. 130 КК), абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і абраза Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). 

На 19 чэрвеня 2024 г. запланаваны яшчэ адзін суд аб "кампенсацыі маральнай шкоды па справах гонару і годнасці". Пазоўнікам указаны Уладзімір Казлоўскі — міліцыянт з Гродна, які ўдзельнічаў у правакацыі супраць Сяргея Ціханоўскага

20 жніўня 2024 г. разгледзелі апеляцыйную скаргу. Старшыня судовай калегіі Ігар Буката.

Утрымліваўся ў СІЗА № 1, адбывае пакаранне ў ПК № 1.

Зноў судзяць палітвязня, асуджанага на 6 гадоў. А міліцыянт, праз якога пасадзілі Ціханоўскага, хоча спагнаць з яго «маральную шкоду»

Міхаіла Тарасевіча раней асудзілі да шасці гадоў па шасці артыкулах. Цяпер дадаліся яшчэ два артыкулы.

Амаль 50 тысяч штрафу і шэсць год калоніі жыхару Мінска прысудзіла суддзя Вікторыя Шабуня па пратэсных артыкулах

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 28 лістапада завяршыў разгляд крымінальнай справы 36-гадовага жыхара сталіцы Міхаіла Тарасевіча.

Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»