Юрый Дабрахотаў
Палітвязень
Дата затрымання: 20 красавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса — Незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Крэпская Юлія
Справы: Пратэсты Мінск
Юрыя Аляксеевіча Дабрахотава затрымалі 20 красавіка 2023 года па падазрэнні ў “дробным хуліганстве”, але абвінавачанне прад'явілі за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 года. Пасля ператрусу, праведзенага па месцы жыхарства, у кватэры нібыта знайшлі слоік з невялікай колькасцю марыхуаны. Яго асудзілі за актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і спалучаных з непадпарадкаваннем супрацоўнікам міліцыі (ч. 1 арт. 342 КК), а таксама за выраб, набыццё і захоўванне наркатычных рэчываў (ч. 1 арт. 328 КК). “Наркатычны” артыкул першапачаткова ў справе не фігураваў і з’явіўся толькі падчас судовага пасяджэння.
Па сукупнасці злачынстваў, канчаткова прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядала суддзя Юлія Крэпская.
20 кастрычніка 2023 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Юрыя Дабрахотава. Мінскі абласны суд пакінуў скаргу без задавальнення.
Утрымліваўся ў турме № 4, актуальны адрас пакуль невядомы.
Мінскага менеджэра-эканаміста асудзілі да двух гадоў калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту і нібыта за "траву"