Нэлі Алфёрава

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 28 жніўня 1985

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары

Від пакарання: прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары

Суддзя: Бясецкі Уладзімір

Іншыя пазнакі: Адзінокія бацькі, Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Групы: Дзеячы культуры

Нэлі Алфёрава

Нэлі Аляксандраўна Алфёрава — рамесніца, мастачка і літаратарка з Полацка.

Праваабаронцам вядомыя некалькі фактаў адміністрацыйнага пераследу Нэлі Алфёравай. Пра некаторыя з іх жанчына распавядала ў адным са сваіх відэазваротаў да Лукашэнкі і вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў у 2021 годзе, дэталі іншых былі высветленыя ў судах. У 2020 годзе палачанка была назіральніцай на прэзідэнцкіх выбарах. На той час у сілавых структур яна ўжо была на асаблівым уліку.

3 чэрвеня 2024 г. справу паводле арт. 369 КК (Знявага прадстаўніка ўлады) разгледзеў суддзя Бясецкі Уладзімір. Нэлі прызначылі прымусовае пакаранне.

19 ліпеня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

За "абразу прадстаўніка ўлады" мастачцы з Полацка прызначылі прымусовае лячэнне

Верагодна, падставай для крымінальнай справы сталі допісы палачанкі ў сацыяльных сетках.

У спіс экстрэмістаў уключылі жыхарку Полацка, якая з'язджала ў Польшчу, вярнулася і трапіла пад суд

19 ліпеня 2024 года ў «экстрэмісцкім спісе МУС» з'явілася імя Нэлі Алфёравай, рамесніцы і мастачкі з Полацка.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»