Зміцер Казлоў
Блогер ютуб-канала "Шэры кот"
Дата нараджэння: 26 красавіка 1988
Дата затрымання: 10 чэрвеня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: СІЗА-1

Зміцер Алегавіч Казлоў - блогер ютуб-канала "Шэры кот". Скончыў 4 курсы Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Вучыўся на агранома. Блогерствам захапіўся ў 2017 годзе, калі шмат людзей выказвалі незадаволенасьць «дармаедзкім» дэкрэтам. Хацеў расказваць пра розныя тэмы, але «палітыка ўцягнула».
Быў затрыманы 10 чэрвеня разам з актывістамі "Еўрапейскай Беларусі".
На наступны дзень ён быў асуджаны на 20 сутак арышту і, адпаведна, мусіў выйсці на волю 30 чэрвеня. Але ён застаўся за кратамі. У гэты ж дзень стала вядома, што ён стаў новым фігурантам справы па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу ("Арганізацыя ці ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак"). Блогера перавялі ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Мінску.
![]()
Блогер Зміцер Казлоў (Шэры кот) — новы фігурант справы па арт. 342 КК РБ
Пра гэта ён паведаміў праваабаронцу Паўлу Левінаву ў сваім лісце.
Дзмітрый актыўна ўдзельнічаў у акцыях пратэстаў супраць інтэграцыі з Расеяй зімой 2020 года. За ўдзел, стрымы і заклікі да ўдзелу стаў рэкардсменам па колькасці сутак адміністрацыйнага арышту: тады яго пакаралі 120-ю суткамі.
![]()
105 сутак мала? “Шэрага ката” выклікалі ў міліцыю і там далі позву на новы суд