Андрэй Шмай

Палітвязень

Дата затрымання: 19 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса — Агентурная дзейнасць
  • арт. 358 Крымінальнага кодэксу — Шпіянаж

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Буруноў Яўген

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Замежныя грамадзяне

Андрэй Шмай

Андрэй Валер'евіч Шмай — грамадзянін Украіны. Яго абвінавачвалі па двух цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 358 (шпіянаж) і арт. 358-1 (агентурная дзейнасць). Ягоную справу пачаў разглядаць Віцебскі абласны суд 15 лютага 2024 году. Суддзя — Яўген Буруноў асудзіў Андрэя да пазбаўлення волі ў калоніі. 

Андрэй утрымліваецца пад вартай з 19 студзеня 2023 года ў СІЗА-2. Затрымалі яго наўпрост на працоўным месцы. Доўгі час сям’я не ведала, што з ім здарылася, і толькі праз два тыдні жонцы Андрэя патэлефанавалі з органаў. Чалавек, які назваўся следчым, папрасіў перадаць дакументы Андрэя. Больш ніякіх падрабязнасцяў ён не паведаміў.

Мужчына нарадзіўся ў Чарнігаве і мае ўкраінскае грамадзянства. У Беларусь ён пераехаў пасля жаніцьбы. Сям'я ўжо 10 гадоў жыла ў Віцебску. Працаваў Андрэй рабочым па абслугоўванні будынкаў Віцебскага аблвыканкаму. 

У фільме АНТ пра тэракт у Мачулішчах і сетку СБУ, які выйшаў 5 красавіка 2023 года, у Беларусі гаворыцца, нібыта Андрэй Шмай рэгулярна адпраўляў інфармацыю пра сітуацыю ў аблвыканкаме праз мэсэнджар Signal ва Украіну свайму малодшаму брату Руслану, які служыць у Чарнігаўскім аператыўным упраўленні "Поўнач" і з'яўляецца намеснікам камандзіра ў аператыўных справах. У фільме таксама сцвярджаецца, што перапіска была зашыфраванай, хаця Андрэй Шмай тлумачыць, што проста выдаляў паведамленні, калі іх збіралася шмат.

Вядома, што Андрэй Шмай – былы вайсковец, з 2006 па 2013 г. Служыў на беларуска-ўкраінскай мяжы інспектарам пункта пропуску "Ярылавічы". Потым пераехаў у Віцебск, уладкаваўся рабочым па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў –- выконваў розныя работы, звязаныя з падтрыманнем матэрыяльнай часткі ўстановы (абслугоўванне электрыкі, сантэхнікі і іншыя бягучыя работы, якія не патрабуюць высокай кваліфікацыі).

Судовы працэс над Андрэем пачаўся 15 лютага 2024 г. у Віцебскім абласным судзе. Разглядаў ягоную справу Яўген Буруноў. Прысуд (пакуль невядомы) агучаны 19 сакавіка 2024 г. 

Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся ў Віцебскім абласным судзе 14 чэрвеня 2024 г. Старшыня судовай калегіі Руслан Царук

Утрымліваўся ў СІЗА № 2. Месца, дзе адбывае пакаранне Андрэй, удакладняецца. 

Супрацоўніка віцебскага аблвыканкаму судзяць за "агентурную дзейнасць" на карысць Украіны

Працэс праходзіць у закрытым рэжыме.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»