Аляксей Зачапіла
Палітвязень
Дата нараджэння: 2 сакавіка 1976
Дата затрымання: 30 сакавіка 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Суддзя: Рудэнка Аляксандр
Месца зняволення: СІЗА-1
Справы: Пратэсты Мінск
Аляксей Пятровіч Зачапіла быў затрыманы 30 сакавіка 2024 года паводле крымінальнай справы па арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак). Таксама затрыманая ягоная жонка, Людміла Ліхачэўская. У пары трое дзяцей, адзін з іх непаўналетні.
Утрымліваецца ў СІЗА следчай турмы №8.
Згодна з судовымі раскладамі, з Аляксея і Людмілы хочуць праз суд спаганяць грошы на ўтрыманне дзяцей, пакуль яны пад вартай. Такое пасяджэнне адбылося 1 ліпеня 2024 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска. Пазоўнікам пазначанае ўпраўленне па адукацыі гэтага ж раёна. Суддзя Іна Касабуцкая.
26 лістапада 2024 г. у Мінскім гарадскім судзе разгледзяць справу Аляксей паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Разглядаць ягоную справу прызначаны Аляксандр Рудэнка.
Па стане на лістапад 2024 г. пераведзены ў СІЗА № 1.