Кацярына Андрэева (Бахвалава)
журналістка тэлеканала "Белсат", асуджана на 2 гады калоніі
Дата нараджэння: 2 лістапада 1993
Дата затрымання: 15 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: СІЗА-1

Кацярына Андрэева (Бахвалава) – журналістка тэлеканала "Белсат".
Разам з журналісткай Дар'яй Чульцовай стала фігуранткамі крымінальнай справы аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэкса), пасля прамога эфіру з месца жорсткага разгону сілавікамі дэманстрантаў на «плошчы пераменаў» у Мінску 15 лістапада.
Пасля сямі сутак адміністрацыйнага арышту яна не выйшла на волю. Кацярыну перавялі ў ізалятар у Жодзіна.
18 лютага асуджаная на два гады пазбаўлення волі з накіраваннем у папраўчую калонію агульнага рэжыму.
Храналогія судовага пераследу:
![]()
Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай вынеслі прысуд: па два гады калоніі
![]()
Два гады пазбаўлення волі запатрабаваў пракурор для журналістак Белсат
![]()
Другі дзень суда над Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай
![]()
Як праходзіць суд над журналісткамі "Белсат" Кацярынай Андрэевай і Дар'яй Чульцовай
![]()
Хто такая журналістка Кацярына Андрэева? Расказваюць яе муж і дзядуля