Дар'я Чульцова

журналістка тэлеканала "Белсат"

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 20 лютага 1997

Дата затрымання: 15 лістапада 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 3 верасня 2022

Суддзя: Бугук Наталля

Пракурор: Касьянчык Аліна

Групы: Журналісты

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Тоні Лойд, дэпутат брытанскай Палаты абшчын

Дар'я Дзмітрыеўна Чульцова – журналістка тэлеканала "Белсат". 

Разам з журналісткай Кацярынай Андрэевай стала фігуранткамі крымінальнай справы аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), пасля прамога эфіру з месца жорсткага разгону сілавікамі дэманстрантаў на «плошчы пераменаў» у Мінску 15 лістапада.

Пасля адміністрацыйнага арышту яна не выйшла на волю, ёй прад'яўлена абвінавачванне. 

18 лютага 2021 года асуджаная на два гады пазбаўлення волі з накіраваннем у папраўчую калонію агульнага рэжыму. 

Дар'я цалкам адбыла пакаранне і 3 верасня 2022 г. выйшла на волю з ПК № 4.

"Любыя праявы пачуццяў спыняюцца"

Журналістка Дар'я Чульцова, якая выйшла на свабоду, — пра тое, як жывуць і кахаюць у калоніі.

Храналогія судовага пераследу: 

Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай вынеслі прысуд: па два гады калоніі

17 лютага ў судзе Фрунзенскага раёну Менску скончылі разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да журналістак Белсат Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай. Сёння суддзя Наталля Бугук агучыла вырак - два гады кожнай у калоніі агульнага рэжыму.

 

Два гады пазбаўлення волі запатрабаваў пракурор для журналістак Белсат

У судзе Фрунзенскага раёну Менску 17 лютага працягваецца разгляд справы журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Дзяўчат вінавацяць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу.

 

Другі дзень суда над Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай

У судзе Фрунзенскага раёну Менску 16 лютага адбылося другое паседжанне ў справе журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай, паведамляе Белсат.

 

Як праходзіць суд над журналісткамі "Белсат" Кацярынай Андрэевай і Дар'яй Чульцовай

Паседжанне мусіла пачацца а 10:00, але затрымалася прыблізна на паўгадзіны. На суд пусцілі толькі акрэдытаваных журналістаў – карэспандэнты «Белсату» трапіць у залу не здолелі. Абмежаванне абгрунтавалі каронавірусам, аднак людзі, якія апынуліся па-за дзвярыма, казалі, што ў зале прысутнічала ўсяго каля 15–20 чалавек.

«Гэта і ёсць любоў да Беларусі»

Як Даша Чульцова, якую судзяць за стрым, прыйшла ў журналістыку

"Гэта заўсёды цяжка, тэлефанаваць і казаць маме, што яе дачку затрымалі"

Гісторыю Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовой распавядае іх калега Зміцер Ягораў, "Белсат TV&". Зараз журналісткі знаходзяцца ў зняволенні як падазраваныя па крымінальнай справе.

«Даносіць людзям праўду». Гісторыя журналісткі Дар’і Чульцовай, якую будуць судзіць за масавыя беспарадкі

Напярэдадні судовага працэсу Свабода пагутарыла з маці і калегам Дар’і Чульцовай.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»