Максім Матырка
Палітвязень
Дата нараджэння: 9 чэрвеня 1977
Дата затрымання: 1 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 218 Крымінальнага кодэкса — Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры
- арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы
Вынік суда: 9 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Жывіца Алена, Шоцік Таццяна, Шляхціцава Алена
Месца зняволення: ПК № 9
Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне, Турэмны рэжым
Справы: Пратэсты Мінск
Максім Міхайлавіч Матырка — грамадзянін Казахстана, яму інкрымінавалі ч. 1 арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і ч. 3 арт. 218 (наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці) за падпал аўтамабіля. Да суда быў змешчаны ў СІЗА-1.
Раней Максім распавядаў сваю гісторыю затрымання праекту "Август 2020" — там ён казаў, што ўжо 16 гадоў жыве ў Беларусі.
6 красавіка 2022 года ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска Максіма асудзілі паводле арт. 218 да васьмі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яму змянілі меру стрымання з асабістага паручальніцтва на ўтрыманне пад варту. Мужчыну ўзялі пад варту ў зале суда. Справу разглядала суддзя Алена Жывіца.
22 чэрвеня 2022 года ў судзе Ленінскага раёна суддзя Таццяна Шоцік прызначыла палітвязню тры гады "хіміі" паводле арт. 342, а з улікам папярэдняга прысуду — дзевяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
У кастрычніку 2022 года ўнесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
2 траўня 2023 г. стала вядома, што палітвязень знаходзіцца ў ваўкавыскай ПК № 11.
Пераведзены ў ПК № 9.
10 верасня 2024 г. у судзе Горацкага раёна будзе разглядацца справа аб пераводзе Максіма на турэмны рэжым. Працэс будзе весці суддзя Алена Шляхціцава.
Збіццё ў 2020 годзе, затрыманне амаль праз паўтара года і новы пераслед з агульным прысудам у 9 гадоў калоніі: гісторыя палітвязня Максіма Матыркі
"Яны мяне трошкі паштурхалі, але ў іх вачах чытаўся страх"