Аляксандр Шабалін
Сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай
Дата нараджэння: 30 красавіка 1984
Дата затрымання: 7 чэрвеня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Арганізацыя масавых беспарадкаў
Месца зняволення: СІЗА-1
Аляксандр Анатольевіч Шабалін - сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Гомелі.
Сёмага чэрвеня быў затрыманы ля свайго пад’езду і дастаўлены ў РАУС Цэнтральнага раёна. Аляксандр раніцай меўся ехаць на пікет па зборы подпісаў. У 11.30 калі ён выйшаў з пад’езда да яго падышлі некалькі супрацоўнікаў міліцыі і ўручылі яму позву, дзе ён выклікаўся ў якасці сведкі па нейкай крымінальнай справе. У РАУСе Навабеліцкага раёну ён быў апытаны па двум крымінальным справам, па якім ён нічога і нікога не ведаў.
«Было відавочна, што яны проста цягнуць час, – каментаваў Аляксандр, – а апытвалі проста для віду, насамрэч утрымлівалі мяне каб я не трапіў на пікет. Я лічу, гэта грубае парушэнне выбарчага заканадаўства – стварэння перашкодаў у дзейнасці збіральнікаў подпісаў. Я ж таксама знаходжуся пры выкананні сваіх грамадзянскіх абавязкаў. Наогул, па ўсёй краіне ідзе моцны ціск на сябраў ІГ С.Ціханоўскай: затрымліваюць прама на пікетах, беспадстаўна судзяць і арыштоўваць, штрафуюць, палохаюць людзей. Шэраг сябраў, якія нават пачалі збіраць подпісы адмовіліся, бо былі моцна спалоханы рэпрэсіямі ў дачыненні да прыхільнікаў Сяргея Ціханоўскага».
Яму прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – «Арганізацыя масавых беспарадкаў».