Юрый Мінін

Палітвязень

Дата нараджэння: 26 ліпеня 1993

Дата затрымання: 18 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Рачынскі Мікалай

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Юрый Аляксандравіч Мінін быў затрыманы 18 сакавіка 2023 года за каментары ў тэлеграм-чатах, якія той нібыта пакінуў яшчэ ў 2020 годзе. 

Супраць Юрыя ўзбуджана крымінальная справа паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Яго ўтрымліваюць у СІЗА. 

12 верасня 2023 г. КДБ дадаў Юрыя ў "спіс тэрарыстаў". 

10 кастрычніка 2023 г. у гродненскім судзе адбылося пасяджэнне па справе Юрыя. Прысуд, які вынес Мікалай Рачынскі — пакуль невядомы. 

22 снежня 2023 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Юрыя ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай камісіі Аляксей Хлышчанкоў

12 студзеня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў". 

Утрымліваўся ў турме № 1.

Актуальны адрас невядомы. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»