Андрэй Мацук
Палітвязень
Дата нараджэння: 27 красавіка 1992
Дата затрымання: 24 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Філонік Вера
Пракурор: Дайнэка Міхаіл, Ляшок Сцяпан
Месца зняволення: ПК № 3
Справы: Пратэсты Пінск
Андрэй Уладзіміравіч Мацук — фігурант справы аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК), распачатай паводле падзеяў у Пінску ў ноч пасля выбараў 9 жніўня 2020 года.
Вядома, што 24 сакавіка 2021 г. Андрэя затрымалі ў Пінску і змясцілі пад варту. Вядома, што падчас затрымання ён быў збіты.
6 ліпеня 2021 года ў судзе Маскоўскага раёна г. Брэста быў агучаны прысуд у дачыненні да другой партыі абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Суддзя Вера Філонік прызнала ўсіх вінаватымі і прызначыла Андрэю Моцуку 4 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
У канцы сакавіка 2022 года з'явілася інфармацыя аб пераводзе Андрэя з СІЗА-7 у папраўчую калонію № 3 (Віцьба).
У Брэсце вынеслі прысуды другой партыі абвінавачаных па "Пінскай справе"
“Феміда выраніла шалі, але не хочацца, каб яна яшчэ і заплакала”. Што казалі палітвязні ў апошнім слове па "Пінскай справе"
ПЦ "Вясна" прыводзіць пазіцыю абаронцаў і апошнія словы абвінавачаных.
Ад 4 да 5,5 гадоў пазбаўлення волі запрасіў пракурор для яшчэ 10 фігурантаў "Пінскай справы"
У Брэсце пачаўся суд над другой партыяй абвінавачаных па "Пінскай справе"