Павел Лукаянаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 22 ліпеня 1994
Дата затрымання: 23 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Карсюк Дзмітрый
Пракурор: Цвяткоў Арцём
Месца зняволення: ПК № 22
Справы: Пратэсты Мінск
Павел Андрэевіч Лукаянаў — жыхар Мінска, затрыманы 23 чэрвеня 2021 года па крымінальнай справе аб удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК), узбуджанай па падзеях у Мінску ў жніўні 2020 года.
Паўлу прад'явілі абвінавачванні і змясцілі ў СІЗА.
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 1 кастрычніка 2021 г. да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму асудзілі 27-гадовага палітвязня Паўла Лукаянава. Разгляд крымінальнай справы супраць Лукаянава заняў адзін дзень: раніцай пачалі судовае следства — а 16-й гадзіне ўжо абвясцілі прысуд. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 10 на 11 жніўня ў Мінску. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Карсюк, падтрымліваў дзяржабвінавачанне Арцём Цвяткоў.
У канцы студзеня 2022 стала вядома аб пераводзе Паўла з Турмы №4 у ПК №2.
У пачатку студзеня 2024 г. пераведзены ў ПК № 22.
"Дэманстратыўна знаходзіўся на кантэйнеры". У Мінску палітвязня асудзілі да 4 гадоў калоніі за ўдзел у пратэсце