Юрый Станеўскі

Палітвязень

Дата нараджэння: 17 красавіка 1984

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 7 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 29 снежня 2022

Суддзя: Заяц Анатоль

Месца зняволення: ПК № 15

Справы: Пратэсты Гродна

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Юрый Станеўскі

Юрыя Іосіфавіча Станеўскага, якога КДБ уключыў у спісы асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці, абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 1 арт. 368 – абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • ч. 370 – здзек з дзяржаўных сімвалаў;
  • ч. 2 арт. 366 – гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі; 
  • арт. 369 – знявага прадстаўніка ўлады;
  • ч. 1 арт. 130 – распальванне іншай сацыяльнай варожасці;
  • ч. 1 арт. 366 – гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак.

38-гадовага Юрыя Станеўскага затрымалі напрыканцы снежня 2021 года і даставілі ў Мінск, у СІЗА КДБ. Потым перавялі ў турму № 1 Гродна.

Судовая калегія па крымінальных справах Гродзенскага аблсуда па сукупнасці злачынстваў 4 кастрычніка 2022 г. вынесла прысуд і прызначыла Станеўскаму канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін сем гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 50 базавых велічынь. Судовы працэс вёў суддзя Анатоль Заяц.

30 снежня 2022 г. МУС уключыў палітвязня ў "спіс экстрэмістаў".

Палітвязень адбывае пакаранне ў магілёўскай ПК № 15.

У Гродне вынесены суровы прысуд: сем год калоніі Юрыю Станеўскаму

У Гродзенскім абласным судзе 4 кастрычніка вынесены прысуд Юрыю Станеўскаму, якога КДБ уключыў у спісы асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

 

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»