Ігар Мезін
Палітвязень
Дата нараджэння: 25 траўня 1983
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Качалава Наталля
Ігар Аляксандравіч Мезін быў асуджаны ў судзе горада Жлобіна Гомельскай вобласці паводле ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). 15 і 16 красавіка 2024 года справу разгледзела суддзя Качалава Наталля.
5 чэрвеня 2024 г. разгледзелі апеляцыю на прысуд. Старшыня судовай калегіі Алег Харошка. Вядома, што Ігара асудзілі да пазбаўлення волі.
28 чэрвеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.