Аляксандр Жалязоўскі

Палітвязень

Дата нараджэння: 9 снежня 1971

Дата затрымання: 21 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Будрэвіч Сяргей

Пракурор: Шкурко Іван

Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 7

Групы: Сілавікі

Аляксандр Мікалаевіч Жалязоўскі — былы супрацоўнік МУС. Яго асудзілі за абразу ў інтэрнэце прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). 

Справу разбіраў суддзя Сяргей Будрэвіч. У якасці дзяржаўнага абвінаваўцы выступаў пракурор Шкурко. Пацярпелы — участковы міліцыянт з Бабруйску Андрэй Комар — на пасяджэннях не прысутнічаў.

7 снежня 2021 года суд Кастрычніцкага раёну Віцебску агучыў прысуд у справе. Суддзя Сяргей Будрэвіч прызнаў Жалязоўскага вінаватым у злачынстве, прадугледжаным арт. 369 КК, і цалкам задаволіў патрабаванні пракурора. Прысуд: тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Задаволеныя таксама пазоўныя патрабаванні пацярпелага Комара аб кампенсацыі маральнай шкоды. Жалязоўскі мусіць выплаціць яму 1000 рублёў.

Былому міліцыянту прысудзілі тры гады «хіміі» за каментар у Аднакласніках

 

Адрас для лістоў: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 7. 225136, Пружанскі раён, в. Купліна

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»