Сяргей Нікіцін

Палітвязень

Дата нараджэння: 11 кастрычніка 1975

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
  • арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
  • арт. 389 Крымінальнага кодэкса — Пагроза ў дачыненні да суддзі ці народнага засядацеля

Вынік суда: 6 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Ананіч Алена

Месца зняволення: ПК № 3

Групы: Ваенныя

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Сяргей Нікіцін

46-гадовага ўраджэнца Бабруйска Сяргея Рыгоравіча Нікіціна затрымалі вясной 2022 г. (прыблізна ў траўні) і абвінавацілі паводле больш чым 50 эпізодаў. Згодна з дадзенымі Следчага камітэта, з лістапада 2020 года да кастрычніка 2021 года зневажаў прадстаўнікоў улады, пагражаў ім фізічнай расправай, а таксама «распальваў сацыяльную варожасць у грамадстве». Меркавана, гаворка ідзе пра каментары ў розных сацыяльных сетках. 

Сяргей — былы вайсковец, маёр (па некаторых звестках з КДБ). 

Яго абвінавацілі паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі)
  • арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады)
  • ч. 1 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы)
  • арт. 188 (Паклёп)
  • ч. 2 арт. 366 (Гвалт або пагроза ў дачыненні да адказнай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак)
  • арт. 391 (Абраза суддзі ці народнага засядальніка)
  • арт. 364 (Гвалт ці пагроза гвалту ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў)
  • ч. 1 арт. 366 (Гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак)
  • арт. 389 (Пагроза ў адносінах да суддзі ці народнага засядальніка).

Вядома, што Нікіцін пакідаў каментары з некалькіх мабільных тэлефонаў з сім-картамі розных аператараў розных краін. Затрыманне мужчыны «ускладніла» тое, што ён пастаянна змяняў свае нікнэймы і месцазнаходжанне. Аднак берасцейскі ГУБАЗіК вылічыў і затрымаў яго.

Пацярпелымі па справе прызнаныя 39 чалавек, усяго яму ставіцца ў віну 54 эпізодаў.

7 ліпеня 2022 года суддзя МГС Алена Ананіч зрабіла разгляд справы закрытым.

Адбывае пакаранне ў ПК-3.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»