Дзмітрый Канапелька
дырэктар ААТ "Тэхнакратыя"
Палітвязень
Дата нараджэння: 13 снежня 1983
Дата затрымання: 11 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
- ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Бандарэнка Святлана
Пракурор: Бізюк Раман
Месца зняволення: ПК № 22
Групы: Бізнесмены
Справы: Валанцёры штаба Бабарыкі
Дзмітрый Васільевіч Канапелька - дырэктар ААТ "Тэхнакратыя".
Быў затрыманы 11 верасня 2020 года за падзеі 9-12 жніўня ў Мінску. Ён у гэты час жыў у гатэлі "Вікторыя".
Яму было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (падрыхтоўка да масавых беспарадкаў) і ч. 3 арт. 293 КК (іншая падрыхтоўка асоб да ўдзелу ў масавых беспарадках).
У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 10 чэрвеня 2021 г. агучылі прысуд ў дачыненні да валанцёраў штаба Бабарыкі, палітзняволеных Ігара Ярмолава, Дзмітрыя Канапелькі, Уладзіслава Карэцкага і Мікалая Сасева, якіх вінавацілі ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК) і іншай падрыхтоўцы асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках (ч. 3 арт. 293 КК).
Падчас спрэчак бакоў пракурор Раман Бізюк запрасіў для ўсіх абвінавачаных па 5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненнага рэжыму, а таксама канфіскаваць аўтамабіль маці Ігара Ярмолава.
Суддзя Святлана Бандарэнка вынесла прысуд: пакараць Ігара Ярмолава, Дзмітрыя Канапельку, Уладзіслава Карэцкага і Мікалая Сасева па ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 293 КК пазбаўленнем волі тэрмінам на 5 гадоў, а па ч. 3 арт. 293 КК - на 3 гады. Канчаткова прызначыць пакаранне кожнаму абвінавачанаму ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 5 год ва ўмовах узмоцненнага рэжыму. Аўтамабіль KIA Рыа і лазерныя ўказкі канфіскаваць у даход дзяржавы.
У пачатку 2024 г. пераведзены з ПК № 2 у ПК № 22.
Храналогія судовага працэса:
Масавыя беспарадкі з дапамогай лазарных указак? Як праходзіць суд над валанцёрамі штаба Бабарыкі
"З маіх рук ні адзін чалавек не атрымаў ніводнага прадмета". Пра што казаў у судзе палітвязень Мікалай Сасеў
На судзе па справе аб "лазарных указках" Уладзіслаў Карэцкі даў паказанні
"Высновы аб выніках выбараў зрабіў на аснове статыстычных дадзеных, асабістым вопыце і здаровым сэнсе". Пра што ў судзе казаў Канапелька
"Я заўсёды ім ганарылася і ганаруся да гэтага часу". Што казалі сведкі ў судзе над валанцёрамі штаба Бабарыкі?
Малаткамі адкалупваць плітку, лазернымі ўказкамі свяціць у сілавікоў. У судзе аб масавых беспарадках выступіў яшчэ адзін сведка
Сведка Юрый Васкрасенскі ўжо двойчы не з'явіўся ў суд па справе валанцёраў штаба Бабарыка
"У сваёй прафесійнай дзейнасці я засветы раблю пастаянна". Пра што распавяла ўрач-афтальмолаг у судзе па справе аб лазерных указках?
"Мусара – гэта нешта непатрэбнае. І гэта людзі, якія заслугоўваюць такога абазначэння". Суд вывучыў матэрыялы па справе валанцёраў штаба Бабарыкі
У судзе па справе аб "лазерных указках" прайшлі спрэчкі бакоў
"Чаму тады не казаць, што ўказкі – для здзяйснення акту тэрарызму?" Аргументы абароны ў спрэчках бакоў па справе валанцёраў штаба Бабарыка
"Прама тут і цяпер вырашаецца мой лёс і лёс маіх сяброў". Ігар Ярмолаў і Мікалай Сасеў выступілі з апошнім словам у судзе
"Ні перад людзьмі, ні перад Богам маёй віны няма, і сумленне маё чыстае". Дзмітрый Канапелька ў апошнім слове ўзгадаў рэпрэсаванага прадзеда
"Убачымся на новым судзе! Вы за ўсё адкажаце!" За падрыхтоўку да масавых беспарадкаў, якіх не было, палітвязняў асудзілі на 5 гадоў калоніі кожнага