Яўгенія Тачыцкая
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
- арт. 290-1 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці
Вынік суда: 15 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Зянькевіч Валянціна
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Завочныя суды
Справы: Данаты, Дыверсія ў Мачулішчах
Яўгеніі Леанардаўне Тачыцкай 3 кастрычніка 2024 году прызначылі канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 15 гадоў са штрафам у памеры 1 000 базавых велічыняў у суме 40 000 рублёў, з адбываннем пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Раніцай 26 лютага 2023 года на аэрадроме Мачулішчы здарыліся выбухі каля каштоўнага расійскага самалёта дальняй разведкі ДРЛВ А-50, ён быў падарваны ў двух месцах. Ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне. Паведамлялася, што цяпер самалёт знаходзіцца на рамонце на 325-м авіяцыйным рамонтным заводзе, які ўваходзіць у склад Таганрогскага авіяцыйнага навукова-тэхнічнага комплексу імя Берыева ў Расіі.
Нагадаем, галоўны фігурант справы і, як сцвярджалі афіцыйныя органы і прапагандысты, выканаўца дыверсіі - Мікалай Уладзіміравіч Швец, быў вызвалены ў чэрвені па абмене з Украінай. Але яго ўсё роўна судзілі.
Таксама па справе праходзяць Максім Лапацін, Андрэй Сцяпурка, Алег Сычоў і ягоная жонка Анастасія Пілько, Дзяніс Сакалоў. Згодна з прапагандыскага фільмам АНТ, усе яны былі памагатымі па справе, але яны дакладна не ведалі, хто такі Швец і ў чым менавіта яму трэба дапамога. Так, Максім Лапацін падвёз Швеца са Століна на Лагойскую трасу, Андрэй Сцяпурка дапамог знайсці яму кватэру пад Мінскам, Алег Сычоў і Наста Пілько здалі яму тую самую кватэру. А Дзяніс Сакалоў, які выявіўся прыяцелем сына Ірыны Абельскай і меркаваным даносчыкам, як піша "Наша Ніва", быццам дапамог даставіць дрон і знайсці працу для Мікалая Швеца.
Завочна судзілі Мікалая Уладзіміравіча Швеца, Аляксандра Аляксандравіча Азарава, Алу Мікалаеўну Яцуту, Віталя Канстанцінавіча Якуціка, Яўгенію Леанардаўну Тачыцкую, Міхаіла Міхайлавіча Дзёміна і Сяргея Аляксандравіча Лапарова.
Да 25 гадоў калоніі: па "справе Мачулішчаў" агучылі прысуд 12 фігурантам
"Прычэпліваюць шэраг ярлыкоў". Што не так з сюжэтамі на дзяржТБ пра інцыдэнт у Мачулішчах?
"Украінскі дыверсант", айцішнік, супрацоўнік аблвыканкама: на дзяржТВ распавялі пра гучныя затрыманні
Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці затрымання меркаванага «ўкраінскага тэрарыста»