Ігар Мельнікаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 26 красавіка 1980
Дата затрымання: 21 студзеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Макарэвіч Міхаіл
Месца зняволення: Турма № 4
Ігар Вячаслававіч Мельнікаў — гісторык.
Як раней пісала «Наша Ніва», у яго была неадназначная рэпутацыя ў прафесійных колах. Ён пачынаў з заходнерусізму, адтуль пераскочыў у паланафільства, але ўрэшце прыйшоў у падкрэсленую беларускасць.
Перад затрыманнем ён казаў, што рыхтуе кнігу пад назвай «Прыступіць да ліквідацыі». Па словах гісторыка, яна мусіла распавядаць пра «гісторыю барацьбы савецкіх міліцыянераў і чэкістаў супраць былых нацысцкіх памагатых і калабарацыяністаў…».
Апошняя актыўнасць Мельнікава ў інстаграме датуецца 21 студзеня 2024 году, акурат напярэдадні рэйду на салідарных з палітвязнямі, які адбыўся з 23 па 24 студзеня. Але ў віну Ігару паставілі інтэрв'ю "Еўрарадыё".
Суд над Ігарам пачаўся 10 верасня ў Мінгарсудзе. Яго абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК). Судзіў Мельнікава Міхаіл Макарэвіч. Ён прысудзіў Ігару 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся ў Вярхоўным судзе 5 лістапада 2024 г. Старшыня судовай калегіі Святлана Бандарэнка.
22 лістапада 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Утрымліваецца ў турме № 4.
Гісторыку Ігару Мельнікаву прысудзілі 4 гады калоніі за інтэрв’ю "Еўрарадыё"