Андрэй Савіцкі

Палітвязень

Дата затрымання: 9 жніўня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130-2 Крымінальнага кодэкса — Адмаўленне генацыду беларускага народу

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Пісарэвіч Яўген

Месца зняволення: СІЗА-1

Згодна версіі абвінавачвання, з кастрычніка 2020 года па лістапад 2023 года Андрэй Рыгоравіч Савіцкі "адміністраваў у "Аднакласніках" адкрытую групу. Там ён размясціў некалькі публікацый з "негатыўнай ацэнкай Лукашэнкі", а таксама публікацыю, у якой "адмаўляў масавае знішчэнне вайскоўцамі 118-га шуцманшафт-батальёна ахоўнай паліцыі і асаблівага батальёна СС О.Дырлевангера мірных жыхароў вёскі Хатынь у выніку карнай аперацыі 22 сакавіка 1943 года".

Вядома, што мужчыну затрымалі ў лютым і змясцілі пад варту. Затрыманне ажыццяўлялі супрацоўнікі ГУБАЗіКа і САХРа. 

У Мінскім гарадскім судзе 30 кастрычніка 2024 году вынеслі першы прысуд у Беларусі за "адмаўленне генацыду беларускага народа" (ч. 1 арт. 130-2 КК). Андрэя Савіцкага асудзілі да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, абвінаваціўшы яшчэ ў "абразе" Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Такі прысуд вынес Яўген Пісарэвіч, які неаднаразова разглядаў палітычна матываваныя справы. 

29 лістапада 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Штукатура асудзілі да трох гадоў калоніі за "адмаўленне генацыду беларускага народа"

У Мінскім гарадскім судзе 30 кастрычніка 2024 году вынеслі першы прысуд у Беларусі за "адмаўленне генацыду беларускага народа" (ч. 1 арт. 130-2 КК).

54-гадовага жыхара Міншчыны судзяць за "адмаўленне генацыду беларускага народа"

У Мінскім гарадскім судзе 23 кастрычніка 2024 году распачаўся суд над 54-гадовым жыхаром Мінскага раёна Андрэм Савіцкім. Яго абвінавачваюць у "адмаўленні генацыду беларускага народа" (ч. 1 арт. 130-2 КК) і "абразе" Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) у "Аднакласніках".

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»