Яўген Глушкоў
Палітвязень
Дата нараджэння: 11 ліпеня 1990
Дата затрымання: 16 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 9 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 26 траўня 2023
Суддзя: Харошка Алег
Месца зняволення: ПК № 1
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Групы: Дзеячы культуры
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Лорд Герман — чалец Палаты лордаў ад ліберал-дэмакратаў і намеснік старшыні парламенцкай групы па Беларусі
Яўгена Сяргеевіча Глушкова абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве (ч.1 арт. 356) і садзейнічанню экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса).
32-гадовы Яўген Глушкоў быў затрыманы ў жніўні 2022 года, з таго часу жыхара Гомельскага раёну трымаюць у СІЗА-3 Гомеля.
Гомельскі абласны суд 20 студзеня 2023 года ў закрытым рэжыме вынес прысуд. Яўгена Глушко суд прызнаў вінаватым у аказанні дапамогі замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі, іх прадстаўнікам у правядзенні дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь і на падставе ч. 1 арт. 356 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў. Ён жа прызнаны вінаватым у іншым садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і на падставе ч. 1 арт. 361-4 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады.
Канчаткова прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін дзевяць гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Судовы працэс пачаўся яшчэ 3 студзеня 2023 г., суддзя – Алег Харошка.
Палітзняволены накіраваны ў ПК № 1 для адбывання пакарання.
Яўген — музыка, бубнач. Нарадзіўся ў горадзе Ічня, Чарнігаўскай вобласці ва Украіне. Пасля жыў у Расіі, вяртаўся ў Беларусь, жыў ва Украіне і зноў вярнуўся ў Беларусь. Вучыўся ў Ветэрынарнай акадэміі ў Віцебску, там працаваў мастацкім кіраўніком інструментальных калектываў.
За фота аэрадрома ў Зябраўцы абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве і прысудзілі 9 год калоніі
У Гомелі пачынаецца суд за здымак аэрадрома ў Зябраўцы і здраду дзяржаве