Валерый Мельнічук

Палітвязень

Дата нараджэння: 17 лістапада 1992

Дата затрымання: 2 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Шурын Дзмітрый

Месца зняволення: ПК № 17

Справы: Пратэсты Брэст

Валерый Аляксандравіч Мельнічук — жыхар Брэста, фігурант крымінальнай справы, узбуджанай па арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках) пасля акцый пратэсту ў горадзе ў жніўні.

Валерый знаходзіўся на волі пад падпіскай аб нявыездзе, але другога сакавіка яго затрымалі, калі ён пайшоў у РАУС. Меру стрымання змянілі на ўтрыманне пад вартай.

12 ліпеня 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста Валерыя Мельнічука прысудзілі да 4 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У Брэсце пачалі судзіць чацвёртую партыю абвінавачаных у масавых беспарадках

У судзе Ленінскага раёна Брэста 11 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках) супраць чацвёртай партыі берасцейцаў. 12 чалавек судзяць за ўдзел у акцыях пратэсту пасля выбараў прэзідэнта, якія прайшлі ў Брэсце 9 і 10 жніўня мінулага года. Разглядае гэтую справу суддзя Дзмітрый Шурын.

29 гадоў калоніі на ўсіх. Вынесеныя прысуды яшчэ васьмі фігурантам справы аб масавых беспарадках у Брэсце

У судзе Ленінскага раёна Брэста 12 ліпеня быў вынесены прысуд па крымінальнай справе па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках) супраць 12 чалавек. Гэта жо чацвёртая партыя берасцейцаў, якіх судзяць па справе аб масавых беспарадках, узбуджанай пасля пратэстаў, якія прайшлі ў Брэсце 9 і 10 жніўня мінулага года.

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»