Андрэй Аляксандраў
журналіст і медыяменеджэр
Дата нараджэння: 27 студзеня 1978
Дата затрымання: 12 студзеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: СІЗА-1

Андрэй Аляксандраў — беларускій журналіст і медыяменеджэр.
Ён быў затрыманы 12 студзеня 2021 г. супрацоўнікамі МУС. Разам з ім была затрыманая яго дзяўчына Ірына Злобіна, з якой ён разам жыве.
15 студзеня ў афіцыйным паведамленні намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Генадзь Казакевіч заявіў, што Аляксандраў і Злобіна былі затрыманыя “па падазрэнні ў фінансаванні пратэстнай дзейнасці”. Па ягоных словах, Аляксандраў і Злобіна са жніўня 2020 года займалісь фінансаваннем асобаў, якія прымалі ўдзел у пратэстах у Мінске, у тым ліку шляхам аплаты штрафаў і кампенсаваннем сродкаў на ўтрыманне ў ЦІП і ІЧУ.”
Паводле паведамлення МУС, Аляксандраў с 22 жніўня па 9 лістапада аплаціў 250 штрафаў. Спісы і грошы на аплату штрафаў Аляксандраву перадаваў фонд BY Help.
Абодвух затрыманых змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Адтуль Аляксандрава перавялі ў СІЗА-1.
![]()
"АНДРЭЙ НЕ РАБІЎ НІЧОГА, ШТО МАГЛО НАШКОДЗІЦЬ БЕЛАРУСІ"