Раман Багнавец
маналітчык
Дата нараджэння: 1 жніўня 1984
Дата затрымання: 10 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Брэган Яўген
Месца зняволення: ПК № 1
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны/ая хросны/ая: Клаус-Дытэр Гролер, дэпутат Бундэстага ад ХДС

Раман Анатольевіч Багнавец быў затрыманы ў Пінску ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Яму было прад'яўлена абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — "Удзел у масавых беспарадках".
Суд Маскоўскага раёна Брэста 30 красавіка 2021 года вынес рашэнне па крымінальнай справе паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса супраць 14 пінскіх палітвязняў, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Пінску. Рамана Багнаўца асудзілі да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
![]()
«Як ім дараваць скрадзеныя гады і асірацелых дзяцей?» Гутарка з сястрой асуджанага ў «пінскай справе»
![]()
14 палітвязняў "пінскай справы" пазбавілі волі на тэрміны ад 5,5 да 6,5 гадоў
![]()
"Здымаў на тэлефон, у справе — кінуў палку ў АМАП"