Аляксандр Гурнік

Палітвязень

Дата нараджэння: 16 верасня 1981

Дата затрымання: 29 чэрвеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Куроўскі Дзмітрый

Групы: Блогеры

Справы: Пратэсты Мінск

Аляксандр Гурнік

Аляксандр Тадзівонавіч Гурнік — агент па нерухомасці, блогер, аўтар блога "Беларусь у акне". На ягоны TikTok-акаўнт быў падпісаны 431 чалавек. У роліках ён гумарыстычна каментуе беларускія навіны.

Мужчыну затрымаў ГУБАЗіК у чэрвені 2022 г., разбіўшы дзеля гэтага акно яго кватэры. Як паказана ў апублікаваным праўладным тэлеграм-каналам відэа, міліцыя грукала ў дзверы Гурніка кувалдай. Адчыніць іх такім чынам не атрымалася і сілавікі залезлі ў кватэру праз акно. Затым мужчыну збілі. 

Аляксандра ўжо збівалі да гэтага — ён трапіў пад хвалю катаванняў на Акрэсціна падчас жнівеньскіх пратэстаў. Згодна з апублікаваным на ягонай старонцы медыцынскім заключэннем, яго жорстка збілі падчас затрымання на выхадзе з дома 12 жніўня і на Акрэсціна, на ягоным целе было 47 гематом. Мужчына падаў заяву ў СК з патрабаваннем правесці праверку па факце ягонага збіцця. У завядзенні крымінальнай справы, вядома, адмовілі.

Аляксандра вінавацяць паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі).

Справу палітвязня пачалі разглядаць у Брэсцкім абласным судзе 16 лютага 2023 г.

18 траўня 2023 г. суддзя Дзмітрый Куроўскі прызнаў палітвязня вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін пяць гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

18 ліпеня 2023 г. у Вярхоўным судзе будзе разглядацца апеляцыйная скарга палітвязня суддзёй Юрыем Руткоўскім.

21 ліпеня 2023 г. МУС унесла палітвязня ў "спіс экстрэмістаў".

Нумар калоніі, у якую перавялі Аляксандра, пакуль невядомы. 

"Пісаў лісты ў МВФ з заклікамі да ўвядзення санкцый супраць Беларусі, абражаў Лукашэнку": пяць гадоў калоніі прысудзілі мінскаму блогеру

Палітзняволены Аляксандр Гурнік  — агент па нерухомасці, блогер, аўтар блога "Беларусь у акне". На ягоны TikTok-акаўнт быў падпісаны 431 чалавек. У роліках ён гумарыстычна каментуе беларускія навіны.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»