Андрэй Навіцкі

Палітвязень

Дата нараджэння: 10 студзеня 1981

Дата затрымання: 1 чэрвеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы

Вынік суда: 5 гадоў і 4 месяцы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму

Суддзя: Шоцік Таццяна, Серакова Вольга

Месца зняволення: ПК № 11

Справы: Пратэсты Мінск

Андрэй Навіцкі. Скрын з ютуб-канала мужчыны "Шляхам ісціны"

Андрэй Уладзіміравіч Навіцкі — жыхар Мінска, спярша асуджаны да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Андрэя Навіцкага прызналі вінаватым у тым, што 27 верасня 2020 года ён прыняў актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак: на праспекце Пераможцаў далучыўся да групы грамадзян, трымаў на выцягнутых руках БЧБ-сцяг, публічна выкрыкваў лозунгі, накіраваныя на парушэнне грамадскага спакою. Навіцкі знаходзіўся на праезнай частцы, што пацягнула за сабой парушэнне работы транспарту. Ягоныя дзеянні былі спалучаныя з непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. 

Яго прызналі вінаватым паводле адразу трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса — арт. 368 (Абраза прэзідэнта)арт. 295 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) і арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і прысудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У канцы студзеня 2022 стала вядома аб пераводзе Андрэя з Турмы № 4 у бабруйскую ПК № 2.

Праваабаронцам вядома, што 13 чэрвеня 2022 адбыўся суд над Андрэем паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя суда Бабруйскага раёна і Бабруйска Вольга Серакова прызначыла яшчэ чатыры месяцы пазбаўлення волі і змяніла рэжым адбывання пакарання з узмоцненага на строгі.

З сярэдзіны ліпеня 2022 г. Андрэй пачаў адбываць пакаранне ў ваўкавыскай калоніі № 11. Па прыбыцці туды палітвязня адразу закінулі ў штрафны ізалятар на 10 сутак. Прычыны невядомыя.

У судзе Ваўкавыскага раёна 17 студзеня 2023 г. палітвязня зноў будуць судзіць паводле арт. 411 КК. Справу будзе разглядаць суддзя Мікалай Сяргейка. Гэта першы выпадак, калі палітвязня будуць судзіць паводле гэтага артыкула другі раз запар.

Яшчэ аднаго палітвязня асудзілі за "непадпарадкаванне" адміністрацыі бабруйскай калоніі

13 чэрвеня суддзя суда Бабруйскага раёна і Бабруйска Вольга Серакова прызначыла Андрэю Навіцкаму яшчэ чатыры месяцы пазбаўлення волі і змяніла яму рэжым адбыцця пакарання з узмоцненага на строгі.

Мінчука асудзілі да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму паводле трох артыкулаў

30 верасня ў судзе Ленінскага раёна Мінска вынеслі прысуд 40-гадоваму Андрэю Навіцкаму. Яго прызналі вінаватым паводле адразу трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса — арт.368, арт.295 і арт.342 і прысудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму: шляхам частковага складання пакаранняў два гады калоніі — паводле арт.342 КК, два гады калоніі — паводле арт.368 КК, тры гады калоніі — паводле арт.295 КК без штрафа. Сума судовых выдаткаў на экспертызы склала 392 рублі 79 капеек. Пазоў Мінсктранса можа быць разгледжаны ў асобнай грамадзянскай вытворчасці.

Адрас для лістоў: ПК № 11. 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»